• Wyślij znajomemu
    zamknij [x]

    Wiadomość została wysłana.

     
    • *
    • *
    •  
    • Pola oznaczone * są wymagane.
  • Wersja do druku
  • -AA+A

ЕЗ «рашуча асудзіў» рэпрэсіі ў Беларусі і заклікаў Менск спыніць іх

17:21, 16.02.2023
ЕЗ «рашуча асудзіў» рэпрэсіі ў Беларусі і заклікаў Менск спыніць іх

Belsat
Belsat

Podziel się:   Więcej
Еўразвяз «рашуча асуджае жорсткія рэпрэсіі, накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць любыя незалежныя галасы і закрыць прастору для дэмакратычных дэбатаў» у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую сёння абнародавала прадстаўніцтва ЕЗ у міжнародных арганізацыях у Вене.
Еўразвяз заклікаў афіцыйны Менск спыніць парушэнне правоў асобы і асноўных свабод беларускага народу, распачаць інклюзіўны дыялог з дэмакратычнымі сіламі і забяспечыць мірны палітычны пераход да дэмакратычнага грамадства.
У заяве, якую абнародавала прадстаўніцтва ЕЗ у міжнародных арганізацыях у Вене, адзначаецца, што рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць, і «амаль кожны дзень з’яўляюцца новыя прыклады адвольных і жорсткіх прысудаў на палітычных працэсах, якія праходзяць у закрытым рэжыме».
Еўразвяз прыгадаў вырак журналісту, актывісту незалежнага Саюзу палякаў Анджэю Пачобуту, а таксама пераслед сябраў праваабарончага цэнтру «Вясна» на чале з нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.
«ЕЗ рашуча асуджае жорсткія рэпрэсіі, накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць любыя незалежныя галасы і закрыць прастору для дэмакратычных дэбатаў. Пераслед грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі мусіць быць спынены. Мы працягнем падтрымліваць усіх людзей, якія імкнуцца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», – адзначаецца ў заяве.


Еўразвяз заклікаў улады ў Менску «неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх незаконна затрыманых, у тым ліку Анджэя Пачобута і ўсіх сяброў «Вясны».
Паводле апошніх звестак праваабаронцаў, у Беларусі цяпер 1447 палітзняволеных.
Сяргей Крот belsat.eu

zobacz również

    brak informacji